Перайсці да зместу

Тадэвуш Корсак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Корсак
Пахавальная пліта над магілай Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака на Камянкоўскіх могілках у Варшаве
Пахавальная пліта над магілай Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака на Камянкоўскіх могілках у Варшаве
Дата нараджэння 1741[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1794(1794-11-04)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Караль Корсак[d]
Маці Францішка з Пакашаў[d]
Жонка Алена з Балевічаў[d][3]
Грамадзянства
Званне генерал

Тадэвуш Корсак (1741, Заскаркі, цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал-маёр.

Тадэвуш Корсак нарадзіўся каля 1741 года ў вёсцы Заскаркі або Данева. Паходзіў са шляхецкага роду. Па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Тадэвуш Корсак у 1787 годзе стаў віленскім земскім суддзёй.

Быў адным з самых актыўных паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага на чатырохгадовым сейме 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэння асобнай для ВКЛ скарбовай і паліцэйскай адміністрацыі.

На пачатку паўстання 1794 года ў Вялікім Княстве Літоўскім прыбыў у Вільню на чале некалькіх дзясяткаў узброеных навакольных і ўласных сялян. У маі 1794 года ўвайшоў у склад паўстанцкай парадкавай камісіі Віленскага ваяводства. 19-20 ліпеня 1794 года ўдзельнічаў у абароне Вільні разам з атрадам генерала Меена. 31 жніўня 1794 года атрымаў ад Тадэвуша Касцюшкі званне генерал-маёра.

Загінуў 4 лістапада 1794 года пры абароне Прагі. Пахаваны разам з Якубам Ясінскім пры варшаўскім касцёле «На Камёнку»[4].

Зноскі

  • Корсак Тадэвуш // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 165.
  • Корсак Тадэвуш // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 98.
  • Корсак Тадэвуш // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1999. — С. 642.
  • Корсак Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.